Праграма Musicband ўжо была прэзентаваная ў Берліне, але пакуль незнаёмая беларускім слухачам. Каля 90% кампазіцый канцэрта — з новага, пакуль не выдадзенага альбома Kriwi, які яшчэ не атрымаў назвы.

Зараз гурт шукае канцэртных агентаў, якія маглі б арганізаваць тур па Беларусі.

Kriwi — гэта ўнікальны праект, бо музыканты жывуць у розных краінах — Германіі, Нарвегіі, Расіі, Беларусі — і сустракаюцца для рэпетыцый і канцэртаў.

Гурт атрымаў «Рок-карону» у 1999 годзе, салістка Вераніка Круглова — тытул «Рок-князёўна» у 1998 і 1999 гадах. Гурт удзельнічаў у праектах «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», Personal Depeche і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?