Конкурс на права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіка будзе абвешчаны ў найбліжэйшы час, паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей.

«Пакуль гаворка ідзе пра аднаго аператара», — удакладніў міністр.

Панцялей адзначыў, што «ў інвестараў заўсёды была зацікаўленасць атрымаць права на пропуск знешняга інтэрнэт-трафіка. Аднак размовы заўсёды ішлі пра атрыманне гэтага права без нейкіх асаблівых умоваў».

Права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіка, акрамя «Белтэлекама», атрымае Нацыянальны цэнтр абмена трафікам, які будзе створаны да 1 снежня, паводле ўказу № 15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?