Сёння апошні раз выйшаў «Русский Newsweek» — адзін з нешматлікіх ліберальных штотыднёвікаў Расіі.

Выдавецкі дом Axel Springer Russia прыняў рашэнне аб закрыцці выдання. Як пракаментаваў сітуацыю прадстаўнік кампаніі Ральф Блюхер, так і не атрымалася падвесці пад выданне эканамічную аснову, і перспектыў у «Ньюсуіка» няма. Першым рэдактарам часопіса з 2004 па 2007 быў Леанід Парфёнаў.

Пры канцы верасня «Newsweek’у» быў знойдзены новы інвестар, але ідэя не спрацавала. «Русский Newsweek» заставаўся адным з нешматлікіх папулярных незаангажаваных выданняў у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?