Набыў моц прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, ноччу 9 снежня 2009 года

ў пад’ездзе шматпавярховага жылога дома ў Мінску быў знойдзены труп мужчыны з множнымі нажавымі раненнямі
.

У канцы студзеня 2010 года праваахоўныя органы па падазрэнні ва ўчыненні забойства затрымалі жыхара сталіцы 1990 года нараджэння.

Устаноўлена, што ў дзень учынення злачынства ён распіваў спіртныя напоі з прыяцелем. Жадаючы знайсці грошы на набыццё алкаголю, малады чалавек

зайшоў у пад’езд жылога дома, дзе званіў у кватэры і патрабаваў грошай. Атрымаўшы катэгарычную адмову ад аднаго з жыхароў, ён нанёс яму не менш чым 10 удараў нажом,

пасля чаго знік з месца злачынства.

Судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?