23 кастрычніка ў суботу адбудзецца чарговая сустрэча ў рамках праекта «У пошуках штодзённасці». Па мясцінах, звязаных з людзьмі ў форме правядзе усіх жадаючых Віктар Саяпін. Сустракаемся аб 11-й гадзіне на вуліцы Замкавай, каля Музея гісторыі рэлігіі.

Гродна быў не проста ідэалагічнай вітрынай Савецкага Саюза. Наш горад, як і ўся Беларусь, быў часткай вайсковага ўдарнага кулака краіны саветаў, накіраванага супраць НАТО. Танкісты, пяхота, артылерыя, сувязь, пагмежнікі — увесь горад быў напоўнены войскам у большай нават ступені, чым у часы Расійскай імперыі ці міжваеннай Польшчы.

Салдаты, прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей СССР, надавалі гораду непаўторнае аблічча і шмат хто заставаўся тут і пасля службы. Адсюль жа многія жыхары Савецкага Саюза накіроўваліся на службу ў Чэхаславакію ці ГДР. Горад таксама доўга памятаў і аб трагедыях, якія адбываліся па віне вайскоўцаў, напрыклад гібель некалькіх студэнтаў Гродзенскага сельгасінстытута пад гусеніцамі танка ў 1964 годзе.

Але ў форме ў Гродне 1950-60-х гг. хадзілі не толькі вайскоўцы. Міліцыянеры, супрацоўнікі КДБ, пажарныя, супрацоўнікі юстыцыі і чыгуначнікі. Навучэнцы сярэдніх навучальных установаў таксама хадзілі ў форме (тады ФЗУшніка можна было паблытаць з будучым лётчыкам). Цікавую супольнасць людзей у форме ў нашым горадзе складалі мытнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?