Паслуга называецца «Зручны званок з таксафону». Для таго, каб пагаварыць за чужы кошт, не патрэбная нават тэлефонная картка. Дастаткова проста набраць з таксафону код «8-11» і паведаміць апэратару «Белтэлекаму» тэлефонны нумар таго, з кім патрэбна пагаварыць. Паслуга дзейнічае толькі для нумароў фіксаваных тэлефонаў, затое па ўсёй краіне. На нумар мабільнага тэлефона і за мяжу такім чынам патэлефанаваць не атрымаецца.

Тады апэратар сам тэлефануе абанэнту і пытаецца ў яго, ці згодны ён плаціць за ўваходны званок. Калі згодны, адбываецца злучэньне.

Скарыстацца з новай паслугі можна ў любым месцы краіны, дзе ёсьць таксафон «Агат» з вадкакрышталічным экранам.

Кошт адной хвіліны размовы – 150 рублёў. Ён будзе ўключаны ў звычайны рахунак за паслугі сувязі, які выстаўляецца па выніку месяца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?