Украіна ў найбліжэйшы час мае намер пачаць здабычу нафты і прыроднага газу на тэрыторыі Венесуэлы, заявіў у панядзелак украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч.

Украіна свае патрэбы ў нафце і газе забяспечвае пераважна за кошт імпарту з Расіі.

Апошнім часам украінскае кіраўніцтва актыўна шукае альтэрнатыўныя пастаўкі энергарэсурсаў.

«Мы з прэзідэнтам Уга Чавесам дамовіліся, што Украіна пачне здабычу нафты і газу на тэрыторыі Венесуэлы», — сказаў Януковіч на сумеснай прэс-канферэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0