У Кітаі пачаліся працы па стварэнні цягніка, здольнага ехаць з хуткасцю 500 км/г Самы хуткі ў свеце цягнік знаходзіцца на стадыі праектавання.

У Кітаі ўжо выкарыстоўваюцца 337 хуткасных цягнікоў, крэйсерская хуткасць якіх дасягае 380 км/г.

Тым часам, 28 верасня гэтага года былі праведзеныя выпрабаванні новага кітайскага цягніка Гармонія CRH308A. На новай хуткаснай чыгуначнай лініі Шанхай - Ханчжоу ён развіў хуткасць 416,6 км/г.

Раней паведамлялася, што на хуткаснай чыгуначнай лініі Пекін - Шанхай, якую ўвядуць у 2011 году, будзе выкарыстоўвацца новы цягнік тыпу 380А, максімальная эксплуатацыйная хуткасць якога дасягае 380 км/г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?