У праграме візіту прэзідэнта Венесуэлы ў Кіеў былі прадугледжаныя дамовы пра здабыццё нафты і газу. Вакальна-танцавальны нумар Уга Чавес выканаў экспромтам. Адбылося гэта пад уздзеяннем украінскай песні. Пачуўшы Народны хор імя Вяроўкі, кіраўнік Баліварыянскай рэспублікі проста не мог стрымацца.

Папуліст Уга Чавес тонка адчувае спецыфіку краіны і яе кіраўніцтва. Падчас апошняга візіту ў Мінск, ён катаўся на трактары па пляцы перад Нацыянальнай бібліятэкай. А некалькі гадоў таму са сцягам у руках узначаліў атаку на «фашыстаў» на «лініі Сталіна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?