Не, ён спрабуе пазіцыянавацца ў незвычайнай нішы. Піша Андрэй Дынько.
Алесь Міхалевіч ў выпадку абрання прэзідэнтам найперш збіраецца вызначыць статус былога прэзідэнта, а пасля заняцца эканомікай. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю агенцтву
На пытанне, ці верне ён «Пагоню» і
Нечаканыя прыярытэты былі акрэсленыя і ў замежнай палітыцы. «Уступленне ў Еўрасаюз — не мэта», — мяркуе Міхалевіч.
Алесь Міхалевіч пачынаў сваю палітычную кар’еру ў якасці лідэра Задзіночання беларускіх студэнтаў і ў Партыі БНФ. Ён беларускамоўны ў паўсядзённым жыцці.
Цяпер ён спрабуе пазіцыянавацца ў незвычайнай нішы: адкінуць старыя фетышы і зачапіцца за сацыяльныя тэмы, актуальныя для моладзі і сярэдняга слою.Аднак палітык рызыкуе страціць традыцыйную
«Зразумела, што я прызнаю „Пагоню“ і
Тым самым ён абгрунтоўвае неабходнасць вызначэння статусу былога прэзідэнта. «Гэта найперш датычыць не гарантый, а прававога становішча. Якім яно будзе — залежыць ад сітуацыі. У нас ніколі не было былых прэзідэнтаў, таму і статус іхні ўсё яшчэ не вызначаны».
Ці праўда, што Міхалевіч прэтэндуе на ролю новага Гайдукевіча? — запыталіся мы.
«Спакойна стаўлюся да навешвання ярлыкоў, — адказаў Міхалевіч. — Калі я кажу, што ў мае прыярытэты не ўваходзіць уступленне ў Еўрасаюз, то гэта не значыць, што я гэтага не хачу.
Гэта азначае, што на дадзеным этапе зрабіць гэта нерэалістычна, таму гэтага і няма ў прыярытэтах».
Алесь, ты не называеш сябе ўжо апазіцыяй? — спыталіся мы.
«Не, — пацвердзіў ён. — Я не прадстаўляю ні ўладу, ні апазіцыі. Як, дарэчы, і не крытыкую. Я за мадэрнізацыю без ломкі сістэмы».
Аднак
беларускае грамадства ў палітычным сэнсе застаецца біпалярным. Таму Міхалевіч рызыкуе аказацца між двух крэслаў.Вынікі прэзідэнцкай кампаніі пакажуць, ці ўдасца яму заваяваць сваю нішу.
* * *
Алесь Міхалевіч нар. у 1975. Ён з сям’і навукоўцаў. Скончыў БДУ па спецыяльнасці паліталогія. Узначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў, доўгі час уваходзіў у Партыю БНФ. Быў дэпутатам Пухавіцкага райсавета. Жанаты, мае дзвюх дачок.