Міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс толькі што падпісаў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым пагадненне аб памежным руху. На падставе яго для жыхароў 50-кіламетровай памежнай зоны ў абедзвюх дзяржавах будуць створаныя ўмовы для прасцейшага перасячэння мяжы.

Як стала вядома, дакумент падпісаны ў так званым літоўскім варыянце, то бок

жыхарам абедзвюх краінаў не патрэбная будзе абавязковая рэгістрацыя пасля перасячэння мяжы, на чым спачатку настойваў беларускі бок.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?