Справа на падставе ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства) распачата ў дачыненні да трох маладых людзей, якія разграмілі днямі некалькі прыпынкаў грамадскага транспарту ў Мінску.

Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС Мінска, першы прыпынак маладыя людзі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, прывялі ў непрыдатны стан насупраць Белдзяржцырка на праспекце Незалежнасці, другі — насупраць 2-й гарадской клінічнай бальніцы. Таксама было разбіта шкло некалькіх будынкаў на вуліцы Багдановіча.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 339 КК — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Матэрыяльны ўрон, нанесены камунальнікам, склаў 500 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?