Даходы сёлетняга XIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» перавысілі выдаткі на Вr332, 5 млн, паведаміў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Мікалай Пашынскі.

На яго думку, станоўчага фінансавым выніку шмат у чым спрыяла тое, што на фестываль былі запрошаны артысты, здольныя сабраць вялікую аўдыторыю гледачоў: Дзмітрый Хварастоўскі, Стас Міхайлаў, спевакі-шансанье. Сярэдняя запаўняльнасць Летняга амфітэатра, дзе праходзіла вялікая частка фестывальных канцэртаў, складала 80%. На атрыманні даходу станоўча адбілася пашырэнне геаграфіі продажаў. Упершыню рэалізацыя білетаў на «Славянскі базар» праходзіла ў райцэнтрах вобласці.

Як адзначыў Мікалай Пашынскі, паспяховы фінансавы вопыт мінулага фэсту будзе працягнуты і на юбілейным XX «Славянскім базары». Падрыхтоўка да яго ўжо пачалася. Пры складанні фестывальнай афішы арганізатары зноў збіраюцца зрабіць стаўку на артыстаў, якія знаходзяцца на піку папулярнасці. Да рэалізацыі білетаў, магчыма, будуць прыцягнутыя абласныя філармоніі, і такім чынам, у жыхароў іншых рэгіёнаў Беларусі з’явіцца магчымасць дома, не прыязджаючы ў Віцебск, купіць квіткі на канцэрты.

Павялічыць даход фестывалю магла бы новая канцэртная пляцоўка на рэканструяванай плошчы Перамогі. Канцэрты расейскіх і замежных выканаўцаў на гэтай плошчы збіралі па 15 тыс. гледачоў і прынеслі прыбытак каля Br400 млн. Аднак амаль усе сродкі пайшлі на пакрыццё выдаткаў, звязаных з арэндай перасоўны сцэны і гукавога абсталявання, якіх у Віцебску пакуль няма, растлумачыў Мікалай Пашынскі.

На арганізацыю і правядзенне «Славянскага базару» у 2010 годзе было выдзелена Br2, 5 млрд. з рэзервовага фонду прэзідэнта і амаль 25 млн. расійскіх рублёў — са сродкаў саюзнай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?