У Столінскім раёне п’яны кіроўца аўтамабіля збіў п’янага раварыста, які атрымаў цяжкія траўмы.

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 21 кастрычніка ў 12.10 на перакрыжаванні вуліц у вёсцы Хорск. Кіроўца машыны «Опель-Мантэрэй»45-гадовы жыхар вёскі Туры пры выездзе на галоўную дарогу ўчыніў наезд на 25-гадовага аднавяскоўца, які ехаў на ровары. Малады чалавек з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі касцей чэрапа змешчаны ў рэанімацыйнае аддзяленне Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Кіроўца аўтамабіля затрыманы. Столінскім РАУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў).

«Гэта першае сёлета ДТЗ, дзе раварыст і вадзіцель аўтамабіля былі нецвярозыя», — зазначыла Сахарчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?