Амерыканскі Сitibank у лістападзе 2010 гады пачне тэставанне новага тыпу крэдытных картак. На новых крэдытках будуць дзве кнопкі і лямпачкі.

Новыя крэдыткі будуць аб’ядноўваць рахункі непасрэдна ў банку і бонусныя рахункі. З дапамогай кнопак кліенты змогуць выбіраць, з якога рахунку спісваць сродкі за тую ці іншую пакупку.

Калі тэсты акажацца паспяховымі, то ў шырокае выкарыстанне карты будуць выпушчаны або ў сярэдзіне, або ў канцы 2011 году. Частка супрацоўнікаў Citi ужо карыстаецца такімі картамі.

Усяго на праграму былі выдаткаваныя сотні тысяч даляраў.
Новыя карты падобныя на звычайныя і будуць прымацца ўсімі банкаматамі краіны.

Зараз у Citibank ёсць шэраг картак, за кожную пакупку па якіх кліенту вяртаецца частка сродкаў — як правіла, па адным цэнце з кожнага выдаткаванага даляра. Менавіта гэтым кліентам і будуць прапанаваны новыя карты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?