У мясцовым упраўленьні слонімскаму прадпрымальніку паставілі ўльтыматум: або не прадаеш «Газету Слонімскую», або пазбаўляешся памяшканьня.

Днямі рэдакцыя «Газеты Слонімскай» страціла чарговую гандлёвую кропку, дзе рэалізоўвала сваё выданне. Аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў г.Слоніма (Гродзенская вобл.), які ў прыватнай краме доўгі час прадаваў незалежнае грамадска-палітычнае выданне, выклікалі ва ўпраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама, дзе паставілі ўльтыматум: ён павінен спыніць продаж незалежнай газеты. У зваротным выпадку яму скасуюць дамову на арэнду памяшкання, дзе месціцца крама. Справа ў тым, што будынак, дзе прадпрымальнік арганізаваў свой бізнес, належыць упраўленню адукацыі.

Чалавека паставілі перад фактам і яму нічога не заставалася, як прыняць умовы чыноўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?