З 1 лістапада 2010 гады ў Беларусі павялічваецца памер працоўных і сацыяльных пенсій. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У адпаведнасці з дакументам працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 10%. Гэта каля 50 тысяч рублёў.

Цяпер сярэдняя пенсія складзе 580 тысяч рублёў.

Папярэдні раз пенсіі павялічваліся некалькі месяцаў таму - 1 жніўня рост склаў 12,5%.

Указам таксама ўсталёўваецца штомесячная даплата да сацыяльных пенсій дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам I, II і III групы (у тым ліку інвалідам з дзяцінства), дзецям, якія страцілі карміцеля, у памеры 40 тысяч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?