Аляксей Арлоў у нядзелю змяніў на пасадзе кіраўніка Калмыкіі (Расія) Кірсана Ілюмжынава, які кіраваў рэспублікай на працягу апошніх 17 гадоў. Цырымонія інаўгурацыі новага кіраўніка рэгіёну адбылася на ўрачыстым пасяджэнні Народнага Хурала.

У пачатку верасня «Единая Россия» перамагла на рэгіянальных выбарах і прадставіла прэзідэнту Расіі чатырох кандыдатаў на пасаду кіраўніка Калмыкіі: намесніка старшыні ўрада Калмыкіі Аляксея Арлова, намесніка кіраўніка адміністрацыі Валгаградскай вобласці Аляксандра Дарждзеева, старшыні Народнага Хурала Калмыкіі Анатоля Казачко і намесніка кіраўніка Федэральнай службы па фінансавых рынках Бембя Хулхачыева.

Кіраўнік дзяржавы спыніў свой выбар на Арлове і ўнёс яго кандыдатуру на разгляд рэгіянальнага парламента. За яго зацвярджэнне прагаласавалі 21 з 26 дэпутатаў, пяцёра ўстрымаліся.

Інаўгурацыя новага кіраўніка Калмыкіі прайшла ў дзень заканчэння паўнамоцтваў ранейшага кіраўніка рэспублікі Кірсана Ілюмжынава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?