Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла аб прызначэнні суддзяў на матчы чэмпіянатаў свету ў наступным сезоне.

Сярод тых, каму давядзецца абслугоўваць матчы чэмпіянату свету ў элітным дывізіёне ў Славакіі, беларускі лайнсмен (лінейны суддзя) Іван Дзядзюля.

Прызначэнні атрымалі 16 рэферы і 16 лайнсменаў.

Таксама лайнсмен Дзмітры Галяк будзе абслугоўваць матчы чэмпіянату свету дывізіёна I групы B, што пройдзе ў красавіку 2011 года ва Украіне.

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай у элітным дывізіёне пройдзе ў Браціславе і Кошыцах (Славакія) з 29 красавіка па 15 мая 2011 года.

Зборная Беларусі трапіла ў групу «B» разам з Канадай, Швейцарыяй і Францыяй. Матчы папярэдняга этапа для беларусаў пройдуць у Кошыцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0