Міністры замежных спраў краін Еўрасаюза на сустрэчы ў Люксембургу дамовіліся перадаць заяўку Сербіі на уступленне ў ЕС для разгляду Еўрапейскай камісіі.

Гэта першы крок на шляху далучэння Сербіі да ЕС. Афіцыйную заяўку Бялград падаў у снежні мінулага года. Цяперашняе рашэнне стала магчымым пасля таго, як сербскія улады пагадзіліся пачаць перамовы з уладамі Косава, якое абвясціла сваю незалежнасць.

Разам з тым, у заяве міністраў гаворыцца, што умовай любых далейшых крокаў, накіраваных на уступленне Сербіі ў ЕС, з'яўляецца ўпэўненасць усіх дзяржаў Еўрасаюза ў тым, што Бялград ў поўнай меры супрацоўнічае з Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі. На практыцы гэта азначае, што ЕС патрабуе ад Сербіі знайсці і выдаць у Гаагу былых камандзіраў баснійскіх сербаў Ратка Младзіча і Горана Хаджыча, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?