photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў звярнуўся да суайчыннікаў, у якім дзякуе тым, хто паставіў за яго за яго свой подпіс, актывістам, штол збіралі подпісы, а таксама заклікае працягваць збор подпісаў.

У прыватнасці, у ён адзначае,

«Паводле папярэдніх дадзеных за маё вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ўжо сабрана больш за 110 тысячаў подпісаў, але мы павінны разумець, з кім маем справу. Улады будуць рабіць усё, каб перашкаджаць рэгістрацыі моцных дэмакратычных лідэраў. Таму нам неабходны гарантаваны запас трываласці. Мы павінны працягваць збор подпісаў і нарошчваць дынаміку збору да самага апошняга дня.

Звяртаюся да тых, хто яшчэ не паставіў свой подпіс:

Я прашу вашай актыўнасці і падтрымкі. Не спадзявайцеся на іншых. Бярыце свой пашпарт і прыходзьце да нашых валанцёраў. У вас ёсць рэальная магчымасць пакінуць свой аўтограф у гісторыі».

***

Паводле звестак на раніцу 25 кастрычніка, бар’ер у 100 тыс. подпісаў, апроч Саннікава, пераадолелі: дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні АГП Яраслаў Раманчук, кіраўнік Руху «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч, лідэр аргкамітэта па стварэнні БСДП Народная Грамада Мікалай Статкевіч, прадпрымальнік Дзмітрый Ус.

Усяго збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы 14 прэтэндэнтаў, збор подпісаў завершыцца 29 кастрычніка.

Чацвертыя прэзідэнцкія выбары пройдуць 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0