Барысаўскі клуб у заключным матчы 29-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе выйграў 25 кастрычніка на сваім полі ў брэсцкага «Дынама» — 2:0 (Аляксандр Паўлаў, 54, Максім Скавыш, 64).

Брэсцкі клуб, дарэчы, трэніруе былы «коўч» БАТЭ Юры Пунтус.

БАТЭ набраў 65 балаў, у салігорскага «Шахцёра», які ідзе 2-м, 57 балаў.

Каб у сёмы раз у сваёй кароткай гісторыі — і пяты раз запар — БАТЭ заваяваць залатыя медалі нацыянальнага чэмпіянату,

у чатырох апошніх турах клубу дастаткова набраць пяць пунктаў.

Гэта пры тым, што «Шахцёр» павінен набраць у чатырох тураў 100% ачкоў (г.зн. выйграць усе чатыры гульні, у тым ліку і ў БАТЭ),

Каманды згуляюць між сабой у самым апошнім туры, 21 лістапада ў Барысаве.

У наступным, 30-м туры, БАТЭ згуляе 30 кастрычніка ў Жодзіне з «Тарпеда», «Шахцёр» 31 кастрычніка ў Салігорску — з «Партызанам».

Перамога БАТЭ, і нават нічыя салігорскага клуба гарантуюць барысаўскаму клубу чэмпіёнства.

6 лістапада «Шахцёр» згуляе на выездзе з «Мінскам», БАТЭ 8 лістапада — дома з мінскім «Дынама»,

13 лістапада БАТЭ адправіцца да «Белшыны», а «Шахцёр» згуляе ў Салігорску з «Нёманам».

***

Пасля 29 тура: БАТЭ — 65, Шахцёр — 57, Мінск — 54, Дынама Мінск — 50, Нафтан — 43, Белшына — 42, Дынама Брэст — 39, Дняпро — 36, Віцебск — 26, Нёман — 22, Тарпеда — 21, Партызан — 19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?