Такое рашэнне 25 кастрычніка прыняў Савет міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

Саміт дазволіць удзельнікам Усходняга партнёрства ацаніць ступень прагрэсу гэтай праграмы, а таксама выпрацаваць інструкцыі для наступных дзеянняў, гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прэс-службай Савета ЕС.

«Зараз для дынамікі працэсу важна, каб яна захоўвалася, каб можна было дасягнуць далейшых адчувальных вынікаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Савет ЕС заявіў пра намер садзейнічаць мабільнасці грамадзян краін Усходняга партнёрства шляхам спрашчэння візавага рэжыму і рэадмісіі. Аднак, адзначаецца ў прэс-рэлізе, поўная лібералізацыя візавага рэжыму разглядаецца ў якасці доўгатэрміновай мэты, дасягненне якой магчыма толькі ў выпадку выканання краінамі-партнёрамі ўмоў для добра кіраванай і бяспечнай мабільнасці.

Ступень удзелу Беларусі ў двухбаковым супрацоўніцтве Усходняга партнёрства будзе залежаць ад унутранай палітычнай сітуацыі ў краіне, заявіў Савет ЕС. Такім чынам, ЕС будзе сачыць за развіццём сітуацыі з дэмакратыяй і правамі чалавека ў Беларусі.

Ініцыятыва Еўрасаюза «Усходняе партнёрства» скіравана на збліжэнне ЕС з Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Устаноўчая сустрэча партнёрства адбылася ў Празе 7 мая 2009 гады.

Другому саміту Усходняга партнёрства будзе папярэднічаць міністэрская сустрэча ўдзельнікаў праграмы, запланаваная ў Бруселі на лістапад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?