Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасці стварэння ў Беларусі сістэмы абавязковага медыцынскага страхавання.

Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (Бараўляны).

«Наша далейшая стратэгія — гэта, стварыўшы аснову, сканцэнтравацца на галоўных напрамках развіцця аховы здароўя. Я не хачу казаць, што мы не будзем праводзіць рэформу аховы здароўя, што мы не пойдзем, як бы гэта ні папулярна гучала, на медыцынскія страхоўкі, добраахвотныя, абавязковыя і г.д.

Людзей паволі трэба прывучаць да таго, што самае дарагое для нас — гэта здароўе «, — сказаў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?