У пачатку лістапада Беларусь плануе наведаць з візітам міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на блізкую да польскага МЗС крыніцу.

Паводле выдання, Сікорскі плануе сустрэцца

з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў.

У пасольстве Польшчы ў Беларусі і ў беларускім МЗС інфармацыю аб магчымым візіце Сікорскага не пацвердзілі, але і не абверглі. «Нічога не магу пракаментаваць.

Прыйдзе час — усё даведаецеся»,
 — сказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

***

Нагадаем, Сікорскі наведваў з візітам Беларусь у верасні 2008 года. Тады сустрэча двух міністраў замежных спраў адбылася ў беларускай частцы Белавежскай пушчы. Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіўся з візітам у Польшчы ў лютым гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0