26–28 кастрычніка намеснік старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Леанід Крупец бярэ ўдзел у якасці назіральніка ў 19-й сесіі Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы (КМРВРЕ) у Страсбургу.

У рамках мерапрыемства 26 Кастрычніка Крупец узяў удзел у пленарным пасяджэнні сесіі, на якой прайшлі выбары старшыні КМРВРЕ. На пасяджэннях палатаў Кангрэса прайшлі выбары іх кіраўнікоў, а таксама былі разгледжаныя пытанні развіцця мясцовай дэмакратыі ў Чарнагорыі і Эстоніі, супрацоўніцтва паміж КМРВРЕ і асацыяцыямі, якія прадстаўляюць рэгіёны Еўропы.

27 кастрычніка на пленарным пасяджэнні сесіі мяркуецца разгледзець ход рэфармавання Кангрэса, абмеркаваць палітычныя прыярытэты на 2011–2012 гады і іншыя пытанні. Запланаваны таксама сустрэчы Леаніда Крупца з удзельнікамі мерапрыемства.

Леанід Крупец з’яўляецца намеснікам старшыні савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры савеце рэспублікі. Узначальвае яго старшыня савета рэспублікі Анатоль Рубінаў.

Статус назіральніка ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце беларускага парламента атрымаў у снежні 2008 года.

Кангрэс быў заснаваны Радайм Еўропы ў 1994 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?