Прагноз надвор’я ў Беларусі на 29–31 кастрычніка.

Мінск, 28 кастрычніка. Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 кастрычніка воблачна з праясненямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі, галоўным чынам па поўначы, кароткачасовыя дажджы, ноччу магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 5–10 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С,

днём плюс 4–10°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–3°С, днём

плюс 5–7°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 30 кастрычніка без ападкаў, толькі ноччу месцамі па Віцебскай вобласці невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 5–11°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 13°С.

31 кастрычніка без ападкаў. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 5°С,

днём плюс 7–13°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 15°С.

У Мінску 30 кастрычніка пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер заходні з пераходам на паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2–4°С, днём плюс 8–10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?