На цотным боку праспекта Дзяржынскага плануецца пабудаваць 15-павярховы жылы дом даўжынёй 700 метраў. Пачнецца ён ад вуліцы Хмялеўскага і дойдзе да праспекта Жукава,

паведамляюць «Мінск-Навіны».

Галоўны архітэктар праекта Галіна Перліна кажа, што дом будзе ўзвышацца нават над праезнай часткай вуліцы Шчорса: вялікая арка дазволіць транспарту рухацца па дарозе. Частка будынка каля скрыжавання праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса павінна мець паўкруглую ўвагнутую форму. Тут застанецца месца для пляцоўкі, дзе з часам могуць з’явіцца фантаны, скульптуры ды іншыя элементы добраўпарадкавання. Непадалёк ад дома будуць уваходы на станцыю метро «Грушаўская».

Пакуль забудоўшчыка ў аб’екта няма. Але архітэктары спадзяюцца, што са з’яўленнем метро ў раёне знойдуцца інвестары і для незвычайнага дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?