У 13:30 на заводзе «Аўтагідраўзмацняльнік» у Барысаве пачаўся пажар. Як паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, выратавальнікі ліквідавалі пажар у 14:06. Пацярпелых не было, абставіны высвятляюцца.

Сп. Навіцкі кажа, што прычынай пажару стаў перагрэў гальванічнай печкі. Ён патлумачыў, чаму над заводам было шмат дыму:

«Адбыўся перагрэў печы, у якой знаходзіліся шэсць тон алею. Гэты алей загарэўся, а пры гарэнні алей вылучаецца шмат дыму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?