У амерыканскім горадзе Рына на захадзе штата Невада свойскі пяцігадовы кот пароды мэйн-кун трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы доўгі кот у свеце.

Даўжыня цела жывёліны ад кончыка носа да асновы хваста складае 123,2 см.

Папярэдні рэкорд даўжыні кацінага цела таксама належаў мэйн-куну і складаў 121,9 см. Гаспадары свойскага ката па мянушцы Сцьюі прызналіся, што ў 2008 годзе яны вырашылі звярнуцца ў Кнігу рэкордаў Гінеса з просьбай зафіксаваць даўжыню цела іх гадаванца, паколькі ўсе госці нязменна былі ў захапленні і звярталі ўвагу на яго даўжыню. Аднак у той момант кот усё яшчэ рос і набіраў вагу. У выніку рэкорд зафіксавалі толькі тады, калі працэс росту жывёліны спыніўся.

Паводле слоў гаспадыні, Сцьюі ўласцівы спакойны і міралюбны нораў.

Ён ніколі не сварыцца са сваімі чатырма братамі, якія жывуць з ім у адным доме.

***

Мэйн-кун — адна са старэйшых парод катоў ЗША. Яго называюць янотавай кошкай з-за падабенства поўсці і хваста. Гэтыя каты лічацца самымі вялікімі свойскімі катамі ў свеце, некаторыя прадстаўнікі пароды важаць 15 кг. Нягледзячы на сваю моц і вялікія памеры, Мэйн-куны вельмі дружалюбныя і ласкавыя жывёліны. Такія каты хутка прывыкаюць да сваіх гаспадароў і любяць праводзіць з імі час.-0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0