Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца з візітам у Польшчы, спадзяецца, што на маючых адбыцца выбарах прэзідэнта беларусаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасійскай або празаходняй арыентацыяй іх краіны.
Выбары кіраўніка беларускай дзяржавы адбудуцца 19 снежня.
«Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі шасцігадовай даўніны, калі перад (прэзідэнцкімі) выбарамі ва Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца, з кім яны: з Еўропай ці з Расіяй», — заявіў Лаўроў на прэс‑канферэнцыі ў Варшаве.
Паводле яго слоў, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага прызыву на гэты раз не прагучыць.
«Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расіі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задач развіцця і росквіту ўсёй нашай агульнага прасторы», — сказаў расійскі міністр.Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Менск запрасіў замежных назіральнікаў.
У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў жаданне, каб гэтыя выбары ў Беларусі «прайшлі лепш, чым папярэднія». «Паколькі гэта еўрапейская дзяржава, хацелася б, каб там ўжываліся і еўрапейскія стандарты, у тым ліку ў адносінах да чысціні і транспарэнтнасці прэзідэнцкіх выбараў», — заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.