Два эксперты АБСЕ — прадстаўнікі Нарвегіі і Швецыі — завяршылі вывучэнне матэрыялаў справы па факту гібелі журналіста Алега Бябеніна, паведамілі ў Генпракуратуры.

Эксперты прыбылі ў МІнск 25 кастрычніка. За час знаходжання ў Беларусі яны сустракаліся са сваякамі і знаёмымі загінуўшага, выязджалі на месца здарэння ў Дзяржынскі раён, азнаёміліся з матэрыяламі справы, якія былі перакладзены для іх на англійскую мову.

Ніякіх дадатковых матэрыялаў ад пракуратуры яны не патрабавалі. Магчыма, сёння эксперты пакінуць Беларусь.

Як паведамлялася, журналіст Алег Бябенін 3 верасня быў знойдзены ў сваім дачным доме ў Дзяржынскім раёне з пятлёй на шыі. Паводле заключэння судова-медыцынскага эксперта, на трупе не знойдзена якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў, за выключэннем странгуляцыйнай баразны (чырвоны след на шыі ад вяроўкі). Смерць настала ад механічнай асфіксіі ў выніку сціскання дыхальных шляхоў пятлёй пры павешанні. Існуючыя даныя паказваюць на тое, што Алег Бябенін учыніў самазабойства. Разам з тым праваахоўнікі праводзяць праверку, каб устанавіць іншыя абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?