26 кастрычніка з дацкага горада Сандэрборг ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыбыў чарговы самалёт CRJ-200LR канадскага вытворцы Bombardier.
Паветранае судна набыта ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай развіцця грамадзянскай авіяцыі ў аператыўны лізінг. Самалёт разлічаны на перавозку 50 пасажыраў у
эканом-класе, але можа быць выкарыстаны таксама ў кампаноўцы бізнэс- і
эканом-класаў. Па сваіх тэхнічных характарыстыках ён можа выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласць да 3 148 км з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 860 км/г. Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на рэгулярных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў неабходны агляд спецыялістамі і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі.
Сёння парк паветраных суднаў «Белавія» складаецца з шасці Boeing 737/500, трох Boeing 737/300, чатырох CRJ-100/200 LR і чатырох Ту-154 М.
by.belavia.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ