Да 2012 года завершыцца рэканструкцыя пад першую катэгорыю аўтамабільных дарог, што злучаюць Мінск з Магілёвам і Гомелем. Дазволеная хуткасць на іх складзе 120 кіламетраў у гадзіну.

Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента «Белаўтадар» Аляксандр Галаўнёў.

Паводле яго слоў, хуткасныя якасці дарогі вызначаюцца не столькі колькасцю палос і добрым пакрыццём, колькі яе абуладкаваннем — адсутнасцю пешаходных пераходаў, наяўнасцю бар’ерных агароджаў, развязак на розных узроўнях.

«Наступным этапам будзе рэканструкцыя дарогі на Гродна, участка дарогі да Плешчаніц у Віцебскім напрамку. І вялікая задача — будаўніцтва другой мінскай кальцавой аўтадарогі, якое пачнецца ў наступным годзе», — паведаміў Галаўнёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?