31 кастрычніка ў Менску адбылося традыцыйнае шэсце ў Курапаты.
Выніковы відэарэпартаж:
Як і заўжды, сёлета яго ладзіла
У самім шэсці актыўны ўдзел узяла і Партыя БНФ, іншая частка колісь адзінага Народнага Фронту.
Ад пачатку ў ім удзельнічаў старшыня партыі Аляксей Янукевіч і кандыдат на прэзідэнцкую пасаду Рыгор Кастусёў. Узялі ўдзел у «Дзядах» і іншыя кандыдаты. Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў.Тры першыя нейкі час ішлі разам з калонай, актыўна размаўляючы з удзельнікамі шэсця, а Някляеў пад’ехаў на мітынг. Падчас мітынгу кіраўніцтва
14:51
Юрась Беленькі скончыў мітынг. Напрыканцы прамовы ён заклікаў людзей 7 лістапада далучыцца да жалобнага шэсця ў Лошыцкі яр, каб і там ушанаваць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Цяпер людзі ўсталёўваюць крыжы і запальваюць знічкі.
14:38
Намеснік старшыні КПБ‑БНФ Юрась Беленькі ў сваёй прамове адзначыў, што менавіта з Курапатаў у свой час пачалося нацыянальнае Адраджэнне. Таксама Беленькі зрабіў экскурс у зусім нядаўнюю гісторыю, калі моладзь не дала збудаваць праз урочышча кальцавую дарогу.
Валеры Буйвал зачытаў зварот ад Зянона Пазянка. Сярод іншага, старшыня КХП‑БНФ заклікаў не прымаць удзел у фальшывых выбарах.
Юрась Беленькі ўспомніў трагедыю, што здарылася на гэтым тыдні ў Пінску. Палітык заклікаў ушанаваць загіблых у гэтым горадзе хвілінай маўчання.
14:11
На гары ва ўрочышчы Курапаты пачынаецца мемарыяльны мітынг. Людзі выстраіліся колам вакол арганізатараў. Прамаўляць будуць найперш сябры КХП‑БНФ. Наўрад ці нехта выступаць з кандыдатаў у прэзідэнты.
Дарэчы, да акцыі далучыўся лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.
14:06
Удзельнікі акцыі дайшлі да ўрочышча.
Людзей вельмі шмат. Надвор’е таксама ўсміхаецца дэманстрантам — цэлы дзень свеціць сонейка.
13:47
Шэсце дайшло да кальцавой.
12:35
Шэсце зараз знаходзіцца на перасячэнні вуліц Сядых і Каліноўскага.
Людзей паболей. Зараз у акцыі прымае ўдзел прыкладна 700 чалавек.
Людзі гукаюць «Жыве Беларусь!». Жанчыны з КХП‑БНФ спяваюць беларускія песні. Моладзь час ад часу спрабуе запець нешта з «народнага альбому».
Адзін з арганізатараў акцыі на «Дзяды» Юрась Беленькі адмовіўся каментаваць хаду мерапрыемства. Ён зазначыў, што ўсё будзе сказана ва ўрочышчы Курапаты.
12:11
Шэсце паварочвае з праспекту Незалежнасці. Людская калона расцягнулася прыкладна на 300 метраў.
Прыйшоў на акцыю Павел Севярынец.
Ёсць здымачная група НТВ, шмат іншых журналістаў.
11:49
Віталь Рымашэўскі, які балатуецца на выбарах ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, прыйшоў на шэсце разам з маленькай дачкой.
Рымашэўскі кажа, што важна помніць пра гэтыя трагічныя падзеі з гісторыі Беларусі, каб не ператварыцца ў манкуртаў.
11:45
Людзі дайшлі да Нацыянальнай бібліятэкі.
Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч кажа, што для яго ўдзел у Дзядах традыцыйны.
«Я не толькі ўшаноўваюць памяць усіх ахвяраў рэпрэсій, але і з асабістых прычын. У 1938 годзе быў расстраляны мой дзед па кудзелі», — кажа М.Статкевіч.
Сацыял‑дэмакраты Статкевіча возьмуць удзел толькі ў пачатку акцыі, потым яны сыдуць на усходнія могілкі, каб ушанаваць памяць Міхася Ткачова.
Мікалай Статкевіч падзякаваў КХП‑БНФ за штогадовую арганізацыю шэсця, і за дагледжванне мемарыялу ў Курапатах.
11:28
Кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што для яго гэта «справа гонару ўдзельнічаць у такіх акцыях».
«Неабходна ўшаноўваць усіх ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, што былі здзейснены на тэрыторыі Беларусі. А па‑другое, для мяне прайсціся пад бел‑чырвона‑белым сцягам па вуліцах Менску — заўсёды свята», — зазначыў палітык.
Зараз Рыгор Кастусёў і Аляксей Янукевіч з’язджаюць у Магілёў, каб правесці сустрэчы з актывам, а таксама ўшанаваць ахвяраў рэпрэсій там.
11:25
Удзельнікі акцыі дайшлі да станцыі метро «Маскоўская».
Візуальна людзей на сёлетняй акцыі больш, чым было летась.
Вельмі шмат сцягоў. Прыкладна 60‑70.
Удзельнічаюць у мерапрыемстве Віктар Івашкевіч і Вячаслаў Сіўчык.
11:07
Шэсце пачалося. У ім удзельнічае каля 400 чалавек.
З’явіліся новыя расцяжкі «КХП‑БНФ», «Ушануйма ахвяраў Курапатаў», яшчэ адна «Дзяды».
З’явіліся крыжы, іх каля дзесяці. Крыжы збіваліся ў скверы да парка Чалюскінцаў.
Ёсць сцягі «Маладой Беларусі». Прысутнічае некалькі чалавек з «Гавары праўду», але самога Уладзіміра Някляева няма.
Прыйшоў Мікалай Статкевіч.
Нельга адназначна казаць людзей якога пакалення больш на акцыі. Бо ёсць, як і пенсіянеры, так і моладзь.
Скандзіруюць «Жыве Беларусь!».
10:48
Ля гадзіннікавага заводу сабралася каля 200 чалавек. Вельмі шмат сцягоў. Пераважаюць, натуральна, бел‑чырвона‑белыя. Але ёсць і сцягі «Маладога фронту», БХД, БНФ, «Еўрапейскай Беларусі», гораду Мінску.
З кандыдатаў у прэзідэнты на зборы прысутнічаюць Рыгор Кастусёў і Андрэй Саннікаў. Група «Еўрапейскай Беларусі» ў сініх шаліках групуецца каля свайго лідара.
Традыцыйных крыжоў пакуль не бачна. Людзі ўжо пачынаюць шыхтавацца. Наперадзе расцяжка «Дзяды», а таксама «Малады фронт». Людзям раздаюць павязкі «Дзяды».
Вельмі шмат «ціхароў».
Прысутнічаюць Юрась Беленькі, Аляксей Янукевіч, Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч.
Нямнога, але прыехалі людзі і з рэгіёнаў. Прынамсі, з Віцебска і Магілёва.





