Суд Уганды загадаў мясцовай газеце спыніць публікацыю імёнаў і адрасоў гомасэксуалістаў, якія жывуць у краіне.

Угандыйскі Rolling Stone, новы штотыднёвы таблоід, апублікаваў фатаграфіі 20 чалавек, назваўшы іх «правадырамі» гей-руху ў краіне.
Гэтаму артыкулу папярэднічала аналагічная публікацыя ў мінулым месяцы, у якой былі названыя імёны 100 гомасэксуалістаў, якія жывуць ва Угандзе.
Публікацыю суправаджаў заклік «вешаць геяў».

Пасля кастрычніцкай публікацыі ў паліцыю з заявамі аб нападах звярнулася некалькі чалавек з тых, чые імёны былі пазначаныя ў артыкуле.

Гомасэксуалізм ва Угандзе знаходзіцца на мяжы закона з тых часоў, як адпаведная кампанія актыўна лабіюецца шэрагам палітыкаў і святарамі-евангелістамі.

У мінулым годзе ва Угандзе быў прадстаўлены законапраект, які прапаноўваў прыраўняць асобаў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі да злачынцаў і прызначыць пакараннем за адпаведнае «злачынства» пажыццёвае зняволенне або павешанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?