Прэтэндэнт у прэзідэнты Алесь Міхалевіч лічыць, што апазіцыйным кандыдатам не трэба выбіраць «адзінага кандыдата».

«Лічу, што сёння адзіны кандыдат не патрэбны. Варта было вызначыцца з ім 2–3 гады таму. Але спрабаваць зляпіць вобраз кандыдата ад апазіцыі, які задаволіць усіх, ужо надта позна», — гаворыцца ў заяве Міхалевіча, перададзенай у агенцтва Інтэрфакс.

На думку палітыка, «нават пры шырокай падтрымцы ніхто з заяўленых кандыдатаў, у тым ліку і ён сам, не здолее набраць у першым туры больш за 50% галасоў».

«Некалькі кандыдатаў, якія дзейнічаюць разам і арыентуюцца на розныя слаі насельніцтва — маюць шанец сабраць у сукупнасці больш за палову галасоў»,

— адзначае А. Міхалевіч. Пры гэтым «выхад наймацнейшага ў другі тур аўтаматычна падыме яго на новую прыступку і можа змяніць настроі грамадства».

Палітык лічыць, што апазицыя занадта турбуецца аб 15–20% пратэстнага электарату

і забывае як мінімум пра 35–40% тых, якія сумняваюцца, якія не гатовыя галасаваць за любога прапанаванага апазыцыяй кандыдата.

«Важна расцягнуць гэтыя патэнцыйныя галасы на карысць дэмакратычных кандыдатаў, інакш асноўная іх маса зноў падтрымае дзейную ўладу паводле прынцыпу «больш няма за каго», адзначае Міхалевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?