У цэнтры Беластока (Польшча) на Рынку Касцюшкі паўстане архітэктурна-мастацкае збудаванне, якое будзе нагадваць трыумфальную арку.

 Лявон Тарасэвіч, фота Kurier Poranny

Лявон Тарасэвіч, фота Kurier Poranny

Яго аўтарам з’яўляецца мастак Лявон Тарасэвіч. Доўгі час ён быў актыўным дзеячам беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы і адным з арганізатараў фестывалю «Басовішча».

Як паведамляе Kurier Poranny, збудаванне будзе мець шэсць метраў вышыні. Паміж чатырох слупоў, на якіх яно будзе стаяць, можна будзе свабодна прайсці.

Лявон Тарасэвіч з’яўляецца сусветна вядомым мастаком. Нарадзіўся ён у вёсцы Валілы на Падляшшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?