Складана зразумець скупасць цяперашняй улады, піша ён у сваім блогу.

Лідар грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта, у сваім блогу заклікаў ахвяраваць сем’ям пацярпелых у Пінску:

«Скупасць на словы, якія традыцыйна кажа ў гадзіну бяды чалавек чалавеку. Мяркуючы па тым, што адбываецца, у нашай аўтарытарнай дзяржаве чыноўнік не можа, не мае паўнамоцтваў, а таму не насмельваецца проста сказаць: «Я вельмі шкадую пра тое, што здарылася, мы перад вамі вінаватыя». Напэўна, таму яны маўчаць ўжо тыдзень.

Мы не можам навучыць нашу дзяржаву дзейнічаць згодна з прынцыпам маралі, але мы можам дапамагчы тым, у чые сем’і прыйшлі гора і смерць. Страчваць блізкіх людзей — заўсёды боль. Страчваць іх недарэчна — балючэй у стокроць. Мы смуткуем разам з вамі...

Гэта кропля ў моры, але ўсё ж: я пералічваю на разліковы рахунак частку свайго ганарару за апошні зборнік вершаў. Я заклікаю ўсіх неабыякавых да людзей людзей дапамагчы па меры магчымасці пацярпелым у Пінску. Можа быць, наша грамадзянская салідарнасць стане прыкладам для тых, хто не палічыў патрэбным абвясціць нацыянальную жалобу?»

***

Нагадаем, што ў выніку выбуху на «Пінскдрэве» загінулі 14 чалавек, 6 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцах. 3 і 4 лістапада на Брэстчыне абвешчана жалоба. Сем’ям загінулых на «Пінскдрэве» выплацяць па 100 мільёнаў рублёў, сем’ям пацярпелых — па 50 мільёнаў. Пасля здарэння ў Пінску на мэблевых фабрыках краіны прайшлі пазапланавыя праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?