Праца над інтэрактыўнай картай Беларусі ўжо пачалася.

Нацыянальнае агенцтва па турызме склала дамову з "Белгеадэзіяй", якая прадастаўляе картаграфічную аснову.

На карту, якую размесцяць у інтэрнэце, будуць нанесены 5 тысяч аб'ектаў - помнікі, архітэктурныя будынкі, прыродныя з'явы, базы адпачынку, санаторыі, сядзібы... Кожны такі аб'ект будзе пазначаны спецыяльным значком, клікнуўшы на які можна будзе ўбачыць фатаграфію і падрабязныя дадзеныя.

Пакуль звесткі будуць даступныя на беларускай мове, пазней інфармацыя будзе перакладзена на англійскую.
Усяго ў дзяржаўным кадастры турыстычных рэсурсаў знаходзяцца дадзеныя пра 20 тысяч турыстычных аб'ектаў Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?