Другі дзень па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даражэюць усе тры валюты - еўра, даляр і расійскі рубль.
За гэты час цана 1 еўра вырасла 36 рублёў і цяпер складае 4239,48 рубеля. Гэта абсалютны рэкорд, так высока еўрапейская валюта яшчэ не забіралася.
Тым часам даляр падаражаў на 10 рублёў і дасягнуў паказчыка ў 3020 рублёў. Суадносіны еўра і даляра складаюць 1,403.
А вось расійскі рубль вырас нязначна. Ён дайшоў да 98,14 беларускага рубеля.