Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей моцныя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак

плюс 5–12°С, днём па поўдні да плюс 14°С.

У Мінску 5 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 5–7°С, днём плюс 7–9°С.

У наступныя двое сутак, 6–7 лістапада, па краіне чакаецца воблачная з праясненнямі надвор’е. 6 лістапада часам дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1–8°С,

днём плюс 5–12°С.

7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, у паўночных раёнах магчымы мокры снег. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1–8°С, па поўначы пры праясненнях 0 — мінус 4°С;

днём плюс 3–10°С.

У Мінску 6 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3–5°С,

днём плюс 7–9°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?