Па стане на 1 верасня 2010 года колькасць фізічных асоб, якія выплацілі збор за ажыццяўленне рамесніцкай дзейнасці, склала 3.817 чалавек, што ўжо перавысіла адпаведны паказчык за мінулы год у цэлым (3.395).

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі.

Больш за ўсё рамеснікаў працуе ў Віцебскай вобласці — 683, менш за ўсё ў Мінскай вобласці — 428.

У Брэсцкай вобласці налічваецца 602 рамеснікі, Гродзенскай — 506, Гомельскай — 460, Магілёўскай — 544, Мінску — 594.

У міністэрстве растлумачылі, што ў адпаведнасці з нормамі ўказа ад 16 мая 2005 года № 225

«пад рамесніцкай дзейнасцю разумеецца
дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна (без прыцягнення іншых фізічных асоб) і якая скіравана на задавальненне бытавых патрэбнасцей грамадзян».

Рамесніцкая дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай і ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.

Падставай пачатку ажыццяўлення такой дзейнасці з’яўляецца пастаноўка на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства з выплатай збору ў памеры адной базавай велічыні ў каляндарны год. Апрача таго, рамеснікі не выплачваюць падаходны падатак і адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, а таксама не вядуць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?