Каля 11-й уначы віцебскія мінакі заўважылі, што над так званым «Сінім домам» – домам №28 пры вуліцы Леніна – лунае Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.

Мясцовыя апазыцыянэры Барыс Хамайда і Аляксандар Салаўян распавялі, што нацыянальны сымбаль быў прымацаваны на даху будынка да лічбы «974», якая азначае дату заснаваньня Віцебску.

Паводле спадара Хамайды, да сьцяга была прыкладзена цыдулка, падпісаная імем «Мірон».

(Хамайда:) «Да сьцяга была прымацавана цыдулка: «Са сьцягам Кастуся Каліноўскага мы пераможам!» Подпіс – «Мірон». Сьцяг, я так мяркую, хвілін 5–7 дакладна правісеў. Мажліва, нехта, заўважыўшы яго, патэлефанаваў і папярэдзіў міліцыю. А мажліва, што патрульныя міліцыянты самі яго заўважылі – яны тут хадзілі, па гэтай вуліцы».

За некалькі хвілінаў, цягам якіх Бел-Чырвона-Белы Сьцяг лунаў над вуліцай Леніна, журналісты так і не пасьпелі яго сфатаграфаваць.

Але й пасьля таго, як сьцяг зьнялі, міліцэйскі патруль дзяжурыў каля «Сіняга дому» усю ноч навылёт, не спадзеючыся на вулічныя камэры відэанагляду, усталяваныя ў цэнтры Віцебску дзеля апэратыўнага сачэньня за парадкам. Праўда, невядомага «Мірона» міліцыянтам адсачыць ды злавіць так і не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?