Мінскі хакейны клуб «Дынама» змяніў фарм-клуб. Замест салігорскага «Шахцёра» ім стала сталічнае «Юнацтва»,
паведаміў кіраўнік прэс-службы ХК «Дынама» (Мінск) Іван Караічаў. Разам з тым, ён зазначыў, што не стаў бы называць «Юнацтва» фарм-клубам. Гаворка, маўляў, ідзе пра супрацоўніцтва:
«Мы заключылі з хакейным клубам „Юнацтва-Мінск“ пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэтае пагадненне адкрывае новыя магчымасці для абедзвюх камандаў. Напрыклад, у нас грае гулец „Юнацтва“ Сяргей Шэлег, які паспяхова зарэкамендаваў сябе ў першай частцы чэмпіянату. У „Юнацтва“ таксама ёсць цікавасць да нашых гульцоў. Мяркую, у гэтым годзе супрацоўніцтва будзе ўзаемна карысным, а далей — паглядзім».
Паведамляецца, што дамова пра супрацоўніцтва мінскага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра» была скасаваная па ўзаемнай згодзе.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ