Чарговая група ўкраінскіх грамадзян, зборшчыкаў дзікаросаў, затрымана на беларускай тэрыторыі блізу мяжы.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, 3 лістапада ў Столінскім раёне на тэрыторыі былога Мерлінскага палігона пагранічнікі Пінскага атрада затрымалі 19 грамадзян Украіны, восем з іх — непаўналетнія. Украінцы праніклі на тэрыторыю Беларусі, каб забраць раней нарыхтаваныя тут запасы журавін і папоўніць іх.

Зараз затрыманых перадаюць украінскім памежнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?