Так падлік галасоў выглядае цяпер. Ці зменіцца нешта?

Так падлік галасоў выглядае цяпер. Ці зменіцца нешта?

Назіральнікам будзе дадзена магчымасць рэальна назіраць за працэсам падліку галасоў. Пра гэта заявіла сёння старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

На пасяджэнні Цэнтрвыбаркам разглядаў 6 праектаў пастаноў, якія распрацаваны і прапанаваны для прыняцця групай грамадзян, у ліку якіх патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты.

Адна з прапаноў тычылася правоў назіральнікаў бачыць і ўдзельнічаць у працэсе падліку галасоў. Лідзія Ярмошына патлумачыла, што некаторыя прапановы Цэнтрвыбаркам не можа прыняць, бо не ўпаўнаважаны пашыраць альбо іншым чынам рэгламентаваць кола правоў і абавязкаў назіральнікаў. Усё гэта прапісана ў выбарчым заканадаўстве, і для ўнясення змяненняў у яго патрабуецца рашэнне заканадаўчай улады. Цэнтрвыбаркам мае права толькі растлумачваць працэдурныя пытанні дзейнасці назіральнікаў.

Кіраўніца ЦВК таксама адзначыла, што асноўныя аспекты працы назіральнікаў ужо прапісаны ў метадычных тлумачэннях аб працы выбарчых камісій. Там зафіксавана, што назіральнікам трэба даваць рэальную магчымасць ажыццяўляць назіранне.

Аднак калі асобныя грамадзяне лічаць такую фармулёўку недастатковай, то Цэнтрвыбаркам гатовы пагадзіцца з іх прапановай і ўнесці папраўкі ў метадычныя тлумачэнні. Так, члены ЦВК прагаласавалі за тое, каб у метадычных растлумачэннях было зафіксавана, што «пры падліку галасоў выбаршчыкаў у камісіях назіральнікам павінны быць прадстаўлены рэальныя магчымасці ажыццяўляць назіранне ва ўмовах, якія забяспечваюць назіраць працэдуры падліку бюлетэняў».
Па прапанове групы грамадзян гэтая норма ўзятая з Канвенцыі аб стандартах свабодных і справядлівых выбараў дзяржаў — удзельніц СНД.

Члены Цэнтрвыбаркама палічылі таксама мэтазгодным прапанову спрасціць парадак накіравання назіральнікаў ад партый і аб’яднанняў на ўчасткі для галасавання і ў камісіі. Зараз партыі і арганізацыі, нават не маюць нізавых структур на месцах, могуць накіроўваць назіральнікаў у выбарчыя камісіі любых узроўняў, а таксама на ўчасткі для галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?