Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі «Віцьба-3», у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец. Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў зь Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, «на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада».

Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу. З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?