Пра гэта заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, выступаючы 5 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі.
Гэту заяву Някляеў зрабіў пасля таго, як Цэнтрвыбаркам не падтрымаў яго прапанову праводзіць перадвыбарныя дэбаты ў прамым эфіры.
На думку палітыка, паказваць дэбаты ў запісе — нонсэнс. «Я сам працаваў на тэлебачанні, рабіў перадачы.
Там галоўны суб’ект — мантаж. Пры яго дапамозе разумнага чалавека лёгка можна зрабіць дурным, і наадварот.
Паказваць перадвыбарныя дэбаты ў запісе недапушчальна», — лічыць Някляеў.





