Удзельнікі праведзенага ў Мінску мітынгу левых сіл запатрабавалі правесці ў Беларусі свабодныя і справядлівыя выбары.
Нагадаем, 7 лістапада ў сталіцы прайшлі шэсце і мітынг з нагоды святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Прыкладна 50 чалавек сабраліся на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, а затым прайшлі па вуліцы Сурганава на плошчу Бангалор, дзе ў парку Дружбы народаў і прайшоў мітынг.
Выступаючы на мітынгу, лідар аргкамітэта па стварэнні
«Нам патрэбныя свабодныя выбары. Хай выбаршчык сам вырашыць, якая ідэалогія яму бліжэйшая— сацыялістычная, камуністычная ці
Лідар міжнароднага грамадскага аб’яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» Леанід Школьнікаў адзначыў, што выбары павінны прайсці таксама без умяшання звонку. «Пакуль мы бачым, што працягваецца грубае ўмяшанне ЗША, Еўрасаюза і алігархічнай Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі. Гэта робіцца з мэтай адарваць Беларусь ад брацкага народа Расіі, уцягнуць Беларусь у НАТО. Гэта недапушчальна, і Беларусь павінна сама абраць свайго прэзідэнта», — заявіў Школьнікаў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь засталася адзінай дзяржавай на постсавецкай прасторы, дзе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца на дзяржаўным узроўні.
Пасля заканчэння мітынгу прысутныя прынялі рэзалюцыю, у якой адзначаецца, што «сёння няма ў чалавецтва іншага шляху выжыць і жыць годна, акрамя сацыялізму». «Вялікі Кастрычнік адкрыў рэальны і адзіны шлях да яго беларускаму і ўсяму савецкаму народу, усім народам і дзяржавам планеты», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Акцыя, нагадаем, была санкцыянаваная Мінгарвыканкамам. За ёй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яна прайшла без эксцэсаў.